Віншуем пераможцаў !

15.02.2023

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

У раённым этапе конкурсу прынялі ўдзел 5 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 1 ўстанова дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх намінацыях: “Скарбонка часу” і“Роднымі пуцявінамі”.

Журы раённага этапу конкурсу адзначыла адпаведнасць конкурсных матэрыялаў умовам конкурсу.

РАШЫЛІ:

  1. Прызнаць пераможцамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі:

у намінацыі “Роднымі пуцявінамі” Чалея Уладзіміра, вучня 5 класа ДУА “Бярэзінская гімназія”, кіраўнік Кудра Надзея Іванаўна, кіраўнік музея;    

у намінацыі “Скарбонка часу”:

узроставая катэгорыя да 14 гадоў уключна – Баркова Макара, Савіча Данілу, Юркевіч Паліну, вучняў 6 класса ДУА “Ушанская сярэдняя школа”, кіраўнік Цюхай Алена Мікалаеўна, кіраўнік музея;

узроставая катэгорыя ад 15 гадоў і болей – Крук Лізавету, вучаніцу 10 класа ДУА “Багушэвіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна”, кіраўнік Казачонак Алена Віктараўна, кіраўнік музея.

  1. Конкурсныя матэрыялы пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі накіраваць на абласны этап.