Краязнаўчы музей “Спадчына”
У фондах музея беражліва захоўваюцца 140 музейных прадметаў асноўнага фонду і 56 – навукова-дапаможнага. Большая колькасць матэрыялаў і экспанатаў музея, сабраныя навучэнцамі і настаўнікамі Высакагорскай сярэдняй школы ў выніку пошукавай працы.
Сярод найбольш каштоўных музейных прадметаў – саматканыя ручнікі пачатку ХХ ст., “Летапіс вёскі Высокая Гара” (1970г.), абраз Сергія Раданежскага (19ст.), кніга Э.Агняцвет “Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя” (выданне 1976г.) з аўтографам і фотаздымкам аўтара (1972г.).
Экспазіцыя «Гісторыя Высакагорскай школы»
Гісторыя Высакагорскай школы звязана з імем вядомага савецкага вучонага і педагога, акадэміка АН БССР Уладзіміра Мікалаевіча Перцава (1877-1960), які перад «смерцю выказаў пажаданне, каб усе яго асабістыя зберажэнні былі выдаткаваныя на будаўніцтва школы ў в.Высокая Гара».
У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы аб развіцці адукацыі на высакагорскай зямлі з 1909 года, сабраны фатаграфіі, справаздачы аб паходах і працы школьнага лясніцтва, вучэбныя і канцэлярскія прадметы, школьная форма, кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў.
Экспазіцыя «Сялянская хатка»
Большая частка музея аформлена ў выглядзе сялянскай хаты, дзе размешчана мебля, падараваная жыхарамі вёскі, прадметы побыта, рэчы сялян. Ганаровае месца займае абраз Сергія Раданежскага (19 ст.) у выкананні невядомага аўтара.
Асаблівую ўвагу прыцягваюць прадметы хатняга ўжытку і ткацтва, вышыўкі, выцінанкі, вырабленыя мясцовымі майстрамі. Праз прадметы побыту жыхароў экспазіцыя распавядае аб гістарычным мінулым вёсак Высакагорскага сельскага савета.
Экспазіцыя «Яны абаранялі Радзіму»
У экспазіцыі сабраны матэрыялы аб гераічных воінах – нашых земляках, якія ваявалі на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны. Прадстаўлены фотаздымкі воінаў-землякоў, воінскіх пахаванняў і помнікаў часоў ВАВ.
Абсталяванне музея практычнае і сціплае: стол, пакрыты тканым абрусам, няхітрая дамашняе начынне – качалка, кросны, калаварот, прас. Ёсць у музеі нават печ (макет) , але па ўсім прыкметам адпавядаючая духу свайго часу. Есць і прылады працы, неабходныя для работы ў полі, па гаспадарцы – каса, граблі, ухват. У кутку – абраз.
Музей прываблівае наведвальнікаў магчымасцю ўзяць музейны прадмет ў рукі, пабыць самому ў якасці экскурсавода. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць старажытныя гаспадарчыя рэчы, прылады працы і мэбля, зробленая без адзінага цвіка, калекцыя ручнікоў.
Краязнаўчы музей “Спадчына” знаходзіцца на першым паверсе двухпавярховага будынку.